Скрыншот з відэа МУС.

Аварыя адбылася сёння каля 13:50 на 140-м км аўтадарогі Мінск-Магілёў. 62-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна рухаўся на аўтавозе Iveco з прычэпам з боку Мінска. «Мужчына не справіўся з кіраваннем, з-за чаго аўто перакулілася на праезнай частцы. Машыны Geely і сам аўтовоз атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўца не пацярпеў», — адзначылі ў ДАІ.

Рух быў часова закрыты ў сувязі з афармленнем ДТЗ. Цяпер рух адноўлены.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?