«З мэтай узмацнення кантролю за выкананнем памежнага рэжыму, папярэджання правапарушэнняў і абароны нацыянальнай бяспекі на дзяржаўнай мяжы Украіны ў межах Бярозаўскай, Старасельскай, Высоцкай, Міляцкай, Локніцкай і Зарэчанскай аб'яднаных тэрытарыяльных суполак Сарненскага і Вараскага раёнаў Ровенскай вобласці ўведзеныя дадатковыя часовыя рэжымныя абмежаванні», — гаворыцца ў паведамленні.

Памежнікі ўдакладнілі, што абмежаванні прадугледжваюць забарону рознага кшталту работ з 22:00 да 06:00 ад памежных знакаў у глыбіню памежнай паласы на адлегласць да 100 м і руху транспартных сродкаў і асоб дарогамі, якія адсутнічаюць у рэестры аўтамабільных дарог і вядуць да лініі дзяржаўнай мяжы, з 22:00 да 06:00.

Акрамя таго, забараняецца стаянка транспартных сродкаў на ўзбочынах дарог паміж лініяй дзяржаўнай мяжы і пунктамі пропуску, руху транспартных сродкаў у аб'езд аўтамабільных дарог без фактычнага перасячэння дзяржаўнай мяжы паміж лініяй дзяржаўнай мяжы і пунктамі пропуску, ажыццяўленне любых палётаў лёгкаматорных лятальных апаратаў, квадракоптараў і іншых беспілотных лятальных апаратаў без папярэдняга інфармавання аб гэтым падраздзялення аховы дзяржаўнай мяжы.

У ліку абмежаванняў — забарона падвозу ў памежны раён і вывазу з яго асоб, якія не маюць дакументаў; выхаду плаўсродкаў на вадаёмы, якія знаходзяцца ў кантраляваным памежным раёне без папярэдняга інфармавання; правядзенне вадалазных работ і любых іншых спускаў пад ваду без папярэджання; прыпынак цягнікоў, акрамя пасажырскіх, пры ўездзе на мытную тэрыторыю Украіны ад лініі мяжы да чыгуначнай станцыі «Сарны» і ў зваротным кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0