Свет

У Крамлі не выключаюць, што Расію могуць адключыць ад заходніх аплатных сістэм

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

ТАСС

«Мы можам з упэўненасцю канстатаваць адно. Што ў тых ці іншых формах абмежаванні ў дачыненні да Расіі выкарыстоўваюцца цэлым шэрагам дзяржаў, якія пераследуюць мэту такога незаконнага з гледзішча міжнароднага права стрымлівання Расіі, — сказаў у аўторак журналістам прадстаўнік Крамля. — Гэтыя абмежаванні выяўляюцца ў самых розных формах. Гэта досыць непрадказальны працэс, таму ў рамках гэтага працэсу, улічваючы падобную недружалюбную, а часам нават варожую форму паводзін у адносінах да нас, выключаць нельга нічога».

Па словах Пяскова, лепшым спосабам засцярогі ад усіх рызык з'яўляецца стварэнне сістэм, якія могуць кампенсаваць адсутнасць той ці іншай паслугі і тых ці іншых фарматаў суправаджэння фінансавай дзейнасці.

«Гэта значыць сістэм па ўмацаванні суверэнітэту ва ўсіх галінах эканомікі, банкаўскай справы і гэтак далей, і да таго падобнае, — дадаў ён. — Гэты працэс адбываецца, вы ведаеце, што вось, калі пайшлі спачатку размовы аб Visa і MasterCard, паступова, паступова, не без праблем, але пачала стварацца нацыянальная плацежная сістэма «Мір».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны16

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню78

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе2

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны16

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць