Меркаванні

Агурбаш: Артысты, якія не паедуць на «Славянскі базар», аўтаматычна пераходзяць на бок святла

Спявачка Анжаліка Агурбаш пракаментавала busel.online адмову артыстаў ад удзелу ў «Славянскім базары» ў Віцебску.

«Адны артысты маюць разуменне, сумленне і годнасць, а іншыя не. У сітуацыі, якая адбываецца цяпер у Беларусі, а менавіта заканадаўчы дэфолт, абсалютнае беззаконне, штодня калечацца лёсы людзей, кожны вырашае сам. … Цяпер усё набыло не такія фарбы, як нам хацелася б. Кажуць, што музыка і творчасць па-за палітыкай. Вядома, творчасць павінна быць па-за палітыкай, але тут справа ідзе ўжо не пра палітыку, а пра агрэсію, скіраваную ў бок свайго народа, і пра рэпрэсіі. Таму гэта зусім іншая гісторыя.

…Мы творчыя людзі — галубы міру, мы павінны несці правільную энергію, правільнае святло, і мы павінны быць заўсёды на баку справядлівасці, дабрыні і міру, што б ні адбывалася. Я лічу, што тыя артысты, якія не паедуць на «Славянскі базар», аўтаматычна пераходзяць на бок святла. Я нікога не асуджаю, кожны сам выбірае для сябе творчы шлях, — адзначыла Анжаліка Агурбаш.

— У мяне баліць кожная клетка за кожнага, хто пацярпеў у рэпрэсіўнай машыне. Цалкам верагодна, што людзі, якія не адчуваюць болю беларускага народа, беларускіх людзей, якія трапілі ў найцяжэйшы стан, можа, не бачаць у гэтым нічога асаблівага. Але я лічу, што любы разважны чалавек, любы дарослы чалавек, які можа думаць і адчуваць, не дадумаецца ехаць».

На думку спявачкі, у сітуацыі, якая склалася ў краіне, казаць пра канцэрты — поўны абсурд: «Цяпер у Беларусі адна задача — спыніць рэпрэсіі… Цяпер не да песень і не да «Славянскага базару». Як пра гэта можна гаварыць і разважаць? У нас кожны дзень калечацца лёсы і здароўе людзей».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць