Пракуратура Гродна абвясціла афіцыйнае папярэджанне актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў, журналісту Анджэю Пісальніку аб недапушчальнасці парушэння закона.

Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Паведамляецца, што ў пачатку красавіка Анджэй Пісальнік у эфіры польскіх радыёстанцый «Radio 24» І «Radio 4» выказаў шэраг меркаванняў.
«Мэта выказванняў — узбудзіць у насельніцтва нацыянальную варожасць і варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іх дзейнасці», — гаворыцца з паведамленні.
«Так, Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ распачатая шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. І робіцца гэта для таго, каб «стварыць вобраз палякаў як людзей другой катэгорыі». Маўляў, беларуская прапаганда хоча ачарніць палякаў у вачах грамадства і зрабіць іх ворагамі народа, «як было ў сталінскія часы». На думку актывіста, збор праваахоўнымі органамі звестак аб вучнях, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, — гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў, а таксама намер уладаў да дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтва Беларусі ад навучання польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым. Дадзеныя выказванні ў сродках масавай інфармацыі заведама беспадстаўныя і відавочна накіраваны на распальванне міжнацыянальнай варожасці», — падкрэслілі ў пракуратуры.
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары