spring96.org

spring96.org

Яе вінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 188 Крымінальнага кодэксу РБ (Паклёп).

Па матэрыялах следства, Пуцыковіч «з мэтай распаўсюджвання заведама лжывых звестак, якія зневажаюць старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Іванаўскага раёна Аляксандра Задарожнага.

Сёння быў абвешчаны прысуд: прызнаць настаўніцу Пуцыковіч вінаватай і пакараць яе абмежаваннем волі на два з паловай гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Суд таксама задаволіў матэрыяльныя патрабаванні двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі ў памеры 1500 рублёў кожнаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0