Улады Кіева вырашыла падоўжыць жорсткі каранцін у горадзе да 30 красавіка. Сітуацыя з каранавірусам у горадзе складаная, піша РБК-Украіна.

«Паколькі эпідэміялагічная сітуацыя ў сталіцы істотна не паляпшаецца, сёння раніцай камісія па надзвычайных сітуацыях горада прыняла рашэнне аб працягу суровых абмежавальных мерапрыемстваў у Кіеве на 2 тыдні, гэта значыць да 30 красавіка», — заявіў мэр горада Віталь Клічко.
«У нас няма іншага выбару. Інакш медыцынская сістэма не справіцца з такой колькасцю хворых. Інакш смерцяў будзе яшчэ больш», — падкрэсліў Клічко.
З 5 красавіка ў сталіцы Украіны дзейнічае ўзмоцнены каранцін. У горадзе не працуюць кафэ, рэстараны, ГЗЦ, забароненыя масавыя мерапрыемствы. Грамадскі транспарт працуе толькі па спецпрапусках, а школы перайшлі на дыстанцыйнае навучанне.
Для стабілізацыі сітуацыі з кавідам у Кіеве патрабуецца да чатырох тыдняў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары