Сёння дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для ўсіх падсудных ад 5 з паловай да 6 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, апрача Сяргея Маўшука, які быў пад хатнім арыштам, пракурор просіць суд пакараць яго на 6 з паловай гадоў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Радыё Свабода».

На лаве падсудных — Раман Багнавец, Рыгор Гунько, Сяргей Ляжэнка, Алена Маўшук, Вячаслаў Рагашчук, Алег Рубец, Аляксандр Цярэшка, Артур Халімончык, Вячаслаў Шалямет, Дэвід Масціцкі, Данііл Богнат, Станіслаў Мiхайлаў, Ігар Салавей, Сяргей Маўшук

Віны, па словах Таццяны Рубец, не прызналі Станіслаў Міхайлаў, Ігар Салавей, Даніла Богнат і Аляксандар Цярэшка. Усе астатнія прызналі часткова. Яны сцвярджаюць, што толькі знаходзіліся ў месцы сутыкненняў, аднак гвалтоўных дзеянняў на адрас сілавікоў ніхто з іх не рабіў.

Дзяржабвінаваўца сцвярджае, што 9 жніўня 2020 года абвінавачваныя

  • бралі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве каля будынка райвыканкама,
  • груба парушылі грамадскі парадак;
  • учынілі пагромы, нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі, нагамі і рознымі прадметамі — дошкамі, палкамі, вулічнымі скрынямі, фрагментамі тратуарнай пліткі і бетонных парапетных плітаў, бутэлькамі, камянямі, металічнымі вырабамі і арматурай;
  • пасля чаго наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншую маёмасць, якія належалі міліцыі, фізічным і юрыдычным асобам.

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»