Каціроўкі растуць на фоне красавіцкай справаздачы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), у якой арганізацыя ўслед за АПЕК палепшыла прагноз росту попыту на нафту ў 2021 г. да 5,7 млн бараляў у суткі, чаму спрыяюць станоўчыя макраэканамічныя прагнозы, адзначае ТАСС. Такім чынам, МЭА павысіла сваю ацэнку росту попыту на 230 тыс. барэляў у суткі ў параўнанні з сакавіцкай. Цяпер чакаецца, што попыт на нафту ў свеце ў 2021 годзе дасягне 96,7 млн барэляў у дзень. Пры гэтым у МЭА адзначылі, што аднаўленне попыту ўсё яшчэ застаецца няпэўным на фоне таго, што колькасць інфікаваных каранавірусам у краінах — спажыўцах нафты расце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?