У пасяджэнні ўзялі ўдзел усе беларускія іерархі і Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прысутнічаў таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які пасля выхаду на пенсію і адыходу ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй працягвае выконваць шэраг функцый у структуры ККББ.

На пачатку пасяджэння яго ўдзельнікі памаліліся за здароўе Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека, які нядаўна быў шпіталізаваны з пнеўманіяй ў адну з мінскіх бальніц, а таксама за ўсіх хворых на каранавірус і медыцынскіх работнікаў.

Галоўным пунктам павесткі пасяджэння стала абранне новага старшыні, пасада якога вызвалілася пасля выхаду на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

У выніку галасавання новым старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў быў абраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Намеснікам быў абраны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральным сакратаром ККББ быў абраны дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які застаецца старшынёй Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны сакрамантаў і Рады па справах экуменізму, быў абраны таксама старшынёй Камісіі па справах агульнага пастырства пры ККББ.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі правядзенне сёлетняга Будслаўскага фэсту. Было вырашана, што традыцыйныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 2 і 3 ліпеня ў леташнім фармаце, з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без правядзення арганізаваных пілігрымак. Ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку.

Чытайце таксама:

Каталіцкі біскуп Віцебска: Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі

Біскуп Алег Буткевіч: Касцёл заўсёды бароніць годнасць чалавека, а выказванні святароў — абавязак звяртаць увагу

* * *

У Віцебску адбылося ўрачыстае пасвячэнне новага біскупа. Яго параўноўваюць з папам Францішкам 

Біскуп Алег Буткевіч сыграў на гітары «Тры чарапахі» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0