«Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Таццяну Гацура-Яворскую, таксама як і іншых пазбаўленых волі абаронцаў правоў чалавека, — кажацца ў адкрытым лісце. — Вялікую трывогу ў нас выклікала інфармацыя аб узбуджэнні супраць Таццяны крымінальнай справы. Мы заклікаем урад Беларусі паважаць права Таццяны Гацура-Яворскай на свабоду выказвання і асабістую свабоду. Гацура-Яворская зрабіла значны ўнёсак у беларускую культуру і прасоўванне фундаментальных каштоўнасцяў, якія раздзяляе наша сусветная кінасупольнасць. Кінафестываль WATCH DOCS Belarus з’яўляецца часткай сям’і кінафестываляў аб правах чалавека. Мы не забудзем пра нашу любімую калегу Таццяну. Мы выказваем з ёй салідарнасць».

Спіс тых, хто падпісаўся пад адкрытым лістом, папаўняецца. Да яго далучыліся прадстаўнікі кінасупольнасці сапраўды з усяго свету — Італіі, ЗША, Філіпінаў, Нарвегіі, Ган-Конгу, Гватэмалы, Малайзіі, Перу, Паўднёвай Карэі ды іншых.

Праваабаронца, дырэктарка кінафэсту WATCH DOCS Belarus, кіраўніца арганізацыі «Звяно» была затрыманая 6 красавіка, хутка пасля адкрыцця прысвечанай медыкам выставы «Машына дыхае, а я — не». Таццяна прызнаная палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0