AstraZeneca

«Па нашай ацэнцы, заснаванай на навуковых высновах, ёсць рэальная рызыка сур'ёзных пабочных эфектаў, звязаных з выкарыстаннем вакцыны <…>, таму мы вырашылі выключыць яе з нашай праграмы вакцынацыі», — заявіў кіраўнік ведамства Серэн Брострэм.

Улады Даніі згодныя з высновамі Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (EMA) аб тым, што перавагі прэпарата перавышаюць магчымыя рызыкі, адзначылі ва ўпраўленні. Пры гэтым ведамства нагадала пра заклік еўрапейскага рэгулятара падчас прышчэпачнай кампаніі на нацыянальным узроўні асобна ўлічваць сітуацыю ў кожнай краіне.

Такім чынам, Данія стала першай еўрапейскай краінай, якая забараніла выкарыстанне вакцыны ад AstraZeneca для ўсіх груп насельніцтва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?