Паводле яго слоў, калі эпідэміялагічная сітуацыя пагоршыцца і рост колькасці заражаных COVID-19 працягнецца, «гэта [правядзенне Алімпіяды] сапраўды стане немагчымым, то прыйдзецца адмовіцца ад яе».

Такійская Алімпіяда павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, аднак з-за пандэміі каранавіруса ўрад экс-прэм'ера Японіі Сіндза Абэ разам з МАК вырашылі перанесці гульні на 2021 год.

Сёлета Алімпійскія Гульні павінны прайсці з 23 ліпеня па 8 жніўня. Гульні па рашэнні японскіх уладаў пройдуць без замежных заўзятараў. Міністр, адказны за правядзенне вакцынацыі, Тара Кона таксама не выключаў, што гульні прыйдзецца праводзіць цалкам без гледачоў.