Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • частка 1 артыкула 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • артыкул 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • частка 2 артыкула 206 КК (Рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).

Па справе праходзяць два пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі.

З 13 верасня Уладзімір Жыхар знаходзіцца пад вартай. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА №1 на Валадарцы. Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.

Жыхару — 47 гадоў. Разведзены, жыве ў Мінску. Працаваў кіроўцам пагрузчыка на адным са сталічных прадпрыемстваў.

13 верасня ў Мінску праходзіў Марш герояў. Падчас яго затрымалі «ўдзельнікаў беспарадкаў, якія напалі на супрацоўнікаў АМАПа». Сілавікі паведамілі, што пратэстоўцы «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі, а адзін чалавек у раёне Драздоў выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». Яўгена Жыхара затрымалі ў той жа дзень, з таго часу ён знаходзіцца пад вартай.

Ягоны сын Руслан кажа, што спачатку яго бацьку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. «Спачатку яму далі 8 сутак. Яго нармальна так памутузілі, ён, здаецца, быў нават у бальніцы ці ў лазарэце. Але пасля нам пазваніў дзяжурны адвакат і сказаў: вы яго не чакайце, завялі крымінальную справу»,— казаў Руслан.

«Выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». Мужчыну, затрыманага падчас паходу на Дразды, вінавацяць… у рабаванні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0