Скрыншот відэа

Інцыдэнт, як стала вядома Tut.by, адбыўся ў аўторак.

— Хутчэй за ўсё мама з малым пераходзілі дарогу. Міма ішлі фуры, мама перайшла, а дзіця адстала. Але ў іх жа добра развіты нюх, таму дзіця пабегла ўслед за мамай — распавядае інжынер па паляўнічай гаспадарцы Лагойскага лясгаса Аляксандр Хаткоўскі.

Упершыню медзведзяня людзі заўважылі каля ракі ў вёсцы Прылепцы. Дзяўчына патэлефанавала сваёй знаёмай, якая працуе ў мясцовым лясгасе, і распавяла пра малога. Майстар лесу выехала на месца. Убачыўшы, што з ім усё ў парадку, ён накіроўваецца ў лес, яна не стала яго трывожыць. Але ў выніку малое, мабыць, пайшло не туды. Побач з ДРБУ ў суседнім гарадскім пасёлку Плешчаніцы медзведзяня сустрэлі мужчыны.

— Яны вырашылі яго злавіць і пафатаграфаваць, — кажа інжынер па паляўнічых гаспадарках. — Потым медзведзяня ад іх уцякло.

Ці знойдзе яно цяпер сваю маму, не вядома. Па словах Аляксандра Хаткоўскага, афіцыйнай інфармацыі пра тое, што, напрыклад, дзесьці побач здарылася ДТЗ з удзелам мядзведзіцы ні леснікам, ні ратавальнікам, ні дзяржінспектарам не паступала.

З просьбай даць прававую ацэнку дзеянням мужчын, якія фатаграфаваліся з мядзведзем, спецыялісты будуць звяртацца ў сілавыя ведамствы.

— Чаму яны яго чапалі? Ён чырвонакніжнік. Нельга яго чапаць, не трэба яго лавіць, хапаць, — не хавае эмоцыі Аляксандр Хаткоўскі. — Прычым вы бачыце, колькі там (на відэа) стаіць людзей, і ніхто не сказаў ім: «Не чапайце, пусціце гэту бедную жывёлу». Усе смяяліся і здымалі, а гэты мужчына пазіраваў.

У чацвер таксама адзін з жыхароў Плешчаніцаў адправіў звароты ў пракуратуру Лагойскага раёна і ў Дзяржінспекцыю. У іх ён прасіў правесці праверку па сітуацыі.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, мужчына, што быў з медзведзянём у руках, жыве ў вёсцы Прылепцы, з ім ужо размаўляў участковы.