Улада

Дзмітрыева і Раманчука запрасілі падыскутаваць з лукашэнкаўцамі

Адбылося гэта ў рамках пляцоўкі «Дыялогі пра важнае». Яе заснавальніцай стала Наталля Трафімава — бухгалтар, якая хоча, каб у Беларусі быў «мір і спакой».

Трафімава прытрымліваецца праўладных поглядаў, але лічыць неабходнымі дыскусіі з людзьмі розных палітычных поглядаў.

Гэта ўжо другая сустрэча на яе пляцоўцы. Першы раз апазіцыю прадстаўляў Ілля Дабратвор, актывіст Партыі БНФ і журналіст-фрылансер. Цяпер жа запрасілі кіраўніка «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева, эканаміста Яраслава Раманчука, а таксама інвестара Валерыя Астрынскага, які з’яўляецца дэлегатам «Сходу» па Іўеўскім раёне.

Удзельнікі сустрэчы. Фота mlyn.by.

Пра што ж ішла размова на сустрэчы? «Арганізатары лічаць, што трэба размаўляць, — кажа Андрэй Дзмітрыеў. — Звярнуліся да мяне, ці гатовы я паўдзельнічаць. Напісалі мне спіс удзельнікаў, я сказаў, што гатовы».

З процілеглага боку быў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін, аналітык Аляксей Аўдонін, а таксама прадстаўнік афіцыйных прафсаюзаў Дзмітрый Швайба.

«Тэмай былі эканоміка і пратэсты. Ніякай прэмадэрацыі не было, не ставілі ўмовы, што казаць, а што не. Сустрэча адбывалася ў актавай зале МІТСО, на сустрэчу прыйшло чалавек пяцьдзясят. Той бок адстойваў пазіцыю, што ў нас усё добра або, прынамсі, не горш, чым у астатніх. А пратэсты — гэта быў мяцеж, які, дзякуй богу, удалося задушыць. Наша пазіцыя супрацьлеглая. Мы казалі, што цяпер у эканоміцы вельмі цяжкія часы, прымаюцца рашэнні, якія прымушаюць людзей адсюль з’язджаць, закрываць бізнэс. Мы ж бачым, што ўсё менш людзей адкрываюць ІП», — кажа Дзмітрыеў.

Далей гаворка зайшла пра пратэсты. «Галоўным інвестарам пратэстаў стала сама ўлада, якая з пагардай ставіцца да людзей. Тое, што цяпер адбываецца, гэта не толькі пра палітыку, але і пра базавыя чалавечыя каштоўнасці. Дыскусія была добрай. Тэлеканалу «БелРос» я сказаў, што такія спрэчкі павінны быць штодня на нацыянальных каналах, дзе мы маглі б казаць праўду і адстойваць свае пазіцыі».

Ці клічуць цяпер Дзмітрыева на ТБ? «Не, апошні раз клікалі 9 верасня. Пабачылі маю пазіцыю і зразумелі, што больш клікаць не будуць. Цяпер там апазіцыяй выступае Васкрасенскі. Гэтая ж спрэчка паказвае, што нават людзі на тым баку, калі яны трошку думаюць, то разумеюць, што падзел грамадства вельмі небяспечны і трэба ўсім размаўляць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»27

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

Пачынае працаваць кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па нумары тэлефона1

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»27

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць