Прэзідэнты Францыі і Украіны Эманюэль Макрон і Уладзімір Зяленскі, а таксама канцлерка Германіі Ангела Мэркель абмяркуюць у пятніцу, 16 красавіка, эскалацыю напружанасці паміж Масквой і Кіевам, паведамляе AFP са спасылкай на крыніцы.
12 красавіка адміністрацыя Зяленскага папрасіла пра тэлефонную гутарку з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, аднак адказу не атрымала, адзначае РБК. Украінскі лідар хацеў абмеркаваць абвастрэнне становішча ў Данбасе. Ва ўкраінскім МЗС, у сваю чаргу, заявілі, што Кіеў запатрабаваў ад Масквы растлумачыць колькасць войскаў на мяжы. Са слоў украінскіх дыпламатаў, расійскі бок праігнараваў «спробы ўкраінскага боку прыцягнуць Расію да кансультацый, накіраваных на зніжэнне небяспекі».
У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць аб просьбе адміністрацыі Зяленскага.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары