Улады Польшчы абвясцілі трох дыпламатаў РФ персонамі нон грата. Пра гэта паведаміў у чацвер польскі МЗС, піша ТАСС.

«Паслу [Расіі ў Польшчы] была перададзена дыпламатычная нота з інфармацыяй аб прызнанні трох супрацоўнікаў пасольства Расійскай Фэдэрацыі ў Варшаве персонамі нон грата», — гаворыцца ў заяве замежнапалітычнага ведамства.

Паводле польскага МЗС, «падставай для такога рашэння стала парушэнне названымі асобамі ўмоў дыпламатычнага статусу», а таксама «дзеянні на шкоду Рэспубліцы Польшчы».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?