Тэхналогія падвойнага ахмялення (double hopping) надае навінцы мяккі свежы смак. Пры варэнні прымяняюцца два розныя гатункі хмеля: тетрафрэш і саазскі. Першы дорыць лёгкую гаркату, традыцыйную для лагера ў брытанскім стылі, а таксама робіць піва празрыста-залацістым і пеністым, другі — напаўняе кветкава-травяністым водарам.

Кіруючыся традыцыямі сусветна вядомых брытанскіх пабаў, новы гатунак выпускаецца ў аб'ёме 0,568 літра, што адпавядае аб'ёму англійскай пінты. Дзякуючы навінцы Pub Draught стварыць атмасферу паба і адчуць смак мясцовага разліўнога піва можна ўсюды, дзе ёсць KORONET: на прыродзе, у гасцях ці дома.

Глядзіце таксама:
Біргік вы ці не: 10 небанальных пытанняў пра піва ТЭСТ

Pub Draught, шосты гатунак у лінейцы KORONET, — гэта еўрапейскі светлы лагер (Lager Euro PALE) моцнасцю 4,7%. Масавая доля сухіх рэчываў складае 10,6%. Гатунак адрозніваецца даволі нізкай гаркатой — усяго 3-5 IBU. Таксама для навінкі характэрная больш мяккая газаванасць, таму смак супастаўны смаку разліўнога піва.

Памятайце, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?