Фота pixabay.com

Але трэба час, каб прэпарат пачаў абараняць вас ад хваробы. У выпадку з вакцынамі Pfizer, «Спутник V» і Sinopharm інтэрвал паміж атрыманнем першай і другой дозы складае 21 дзень. Для прэпарата Moderna гэты тэрмін складае 28 дзён, піша Huffpost.

Падчас гэтага інтэрвала вы сапраўды можаце захварэць на кавід. Па апошніх даследаваннях, першая доза вакцыны ўжо дапамагае нашаму арганізму змагацца з вірусам. Так, існуе інфармацыя, што адна доза прэпарата Pfizer ці Moderna на 80% перадухіляе заражэнне кавідам, аналагічныя дадзеныя ёсць і для «Спутник V».

Але пакуль што не хапае інфармацыі для канчатковых высноў пра тое, наколькі адной дозы хопіць для паспяховай вакцынацыі. Больш за тое, ёсць выпадкі, калі людзі хварэлі на кавід нават пасля атрымання двух доз прэпарата, і навукоўцы ведалі пра такую магчымасць яшчэ падчас іспытаў вакцын.

Ёсць і добрая навіна — ужо пасля першай дозы вакцын на базе інфармацыйнай РНК (Pfizer і Moderna) амаль што поўнасцю знікае небяспека атрымаць кавід у цяжкай форме. Але ў выпадку з любой вакцынай арганізму трэба каля двух тыдняў пасля першай дозы, каб дасягнуць хаця б частковага імунітэта.

Эксперты рэкамендуюць тым, хто захварэў на кавід пасля першай дозы прышчэпкі, адкласці атрыманне другой дозы, і справа тут не толькі ў дрэнным стане здароўя падчас хваробы. Можна праверыць узровень антыцел, і, калі яны высокія, часова адмовіцца ад прышчэпкі — гэта таксама дасць магчымасць атрымаць прэпарат камусьці іншаму, асабліва калі яго колькасць абмежаваная. І нават пасля таго, як вы цалкам вакцыніраваліся, важна працягваць насіць маскі і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?