president.gov.ua

«Нас вельмі добра разумеюць краіны, якія ў савецкі час былі рэспублікамі. Гэта краіны Балтыі. Яны вельмі добра разумеюць.

Я думаю, нас выдатна разумее Беларусь. Ведаю, як яны вельмі добра да нас ставяцца, як моладзь да нас ставіцца — яны прыязджаюць, яны вельмі любяць нас, — сказаў кіраўнік Украіны. — Я лічу, што яны заслугоўваюць іншую будучыню, іншую нават сучаснасць».

«Нас добра сёння разумеюць у Італіі і Партугаліі, бо там шмат украінцаў. І, напэўна, нядрэнна разумеюць у Польшчы, бо там таксама шмат украінцаў працуе. Я ведаю, што ўкраінцаў вельмі любяць», — дадаў Зяленскі.