Законапраектам прадугледжваецца ўдасканаленне ўмоў, пры выкананні якіх можна ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць.

Пры гэтым выключаецца патрабаванне аб абавязковай наяўнасці ў асобы, якая мае намер стаць адвакатам, трохгадовага стажу работы па спецыяльнасці; дыферэнцыруюцца тэрміны праходжання стажыроўкі прэтэндэнтам у залежнасці ад наяўнасці ў яго стажу работы (службы) па спецыяльнасці; устанаўліваецца гранічны шасцімесячны тэрмін падачы прэтэндэнтам, які прайшоў стажыроўку, заявы аб допуску да здачы кваліфікацыйнага экзамену з мэтай атрымання ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць. Прэтэндэнта, які не падаў у названы тэрмін заяву, прапануецца лічыць, што не прайшоў стажыроўку.

Уводзіцца спрошчаны парадак стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнтаў з ліку былых суддзяў, пракурораў і іншых работнікаў праваахоўных органаў, то-бок тых, хто ўжо мае досвед юрыдычнай работы, кандыдатуры якіх прадстаўлены кіраўнікамі адпаведных ведамстваў. Замацоўваецца патрабаванне аб тым, што адвакаты маюць права пачаць дзейнасць толькі пасля прысягі. Для вызначэння магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў прапануецца праводзіць чарговыя і пазачарговыя атэстацыі.

Дакументам прадугледжваецца ўдасканаленне арганізацыі работы адвакатаў.

Пры гэтым прапануецца скасаваць дзейнасць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна. Адзінай арганізацыйнай формай будуць юрыдычныя кансультацыі.