Два браты-падшыванцы з цікаўнасці спрабавалі пераадолець загараджальную агароджу на беларуска‑польскай мяжы.

Вечарам 17 чэрвеня брэсцкія пагранічнікі на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Знаменка затрымалі двух братоў, дзевяці і дзесяці гадоў, мясцовых жыхароў.

Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта,

дзеці з цікаўнасці спрабавалі пераадолець загараджальную агароджу на беларуска‑польскай мяжы.

Пра спробу парушэння стала вядома пасля спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу на адным з участкаў мяжы. Трывожная група, якая выехала да месца парушэння, знайшла дзве дарожкі слядоў малога памеру на кантрольна‑следавай паласе. Такія ж сляды былі знойдзены на суседнім участку. Малалетніх парушальнікаў удалося затрымаць праз 20 хвілін.

За адміністрацыйнае правапарушэнне дзяцей адказваць давядзецца іх маці.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0