Сюлінь Чжуань з узорам «самай белай фарбы». Фота The Guardian.

Выкарыстанне такой фарбы дазволіць не награвацца будынкам у спякотным клімаце і знізіць выдаткі на кандыцыянеры, піша The Guardian.

Больш за тое, новая фарба адлюстроўвае інфрачырвоныя хвалі на даўжыні, якая не паглынаецца атмасферай. Таму яны вяртаюцца назад у космас і не награваюць навакольнае асяроддзе, што можа дапамагчы ў барацьбе з кліматычным крызісам.

Дахі белага колеру ўжо даўно выкарыстоўваюцца для ахалоджвання будынкаў. Аднак сучасныя белыя фарбы паглынаюць толькі 80-90% сонечнага святла і паглынаюць ультрафіялетавыя промні. Гэта значыць, што яны не могуць астудзіць паверхні ніжэй за тэмпературу на дварэ. Падчас выпрабаванняў «самая белая фарба» астуджала паверхні на 4,5° С ніжэй за тэмпературу навакольнага асяроддзя.

У выніку пакрыццё новай фарбай 100 квадратных метраў даху дае ахаладжальную магутнасць 11,7 кілават. Як падкрэслівае аўтар даследавання Сюлінь Чжуань, гэта больш, чым маюць сучасныя кандыцыянеры.

Даследчыкі ўжо патэнтуюць фарбу і плануюць, што яна з’явіцца на рынку праз год-другі. Яе цана не будзе значна адрознівацца ад аналагаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?