Фота МНС

Гэта здарылася ў адным з будынкаў на тэрыторыі закінутага недабудаванага бальнічнага комплекса.

Тэрыторыя аб'екта не абгароджаная, доступ у будынак не абмежаваны.

Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага дамкрата дасталі пацярпелага з-пад жалезабетоннай пліты і перадалі работнікам хуткай.

Пацярпелы, 2003 года нараджэння, выхаванец Асіповіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата, распавёў, што гуляў у закінутым будынку, на будаўнічыя канструкцыі не ўздзейнічаў. З страсеннем галаўнога мозгу і пераломамі хлопца даставілі ў бальніцу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?