Таксама былі складзены два хадайніцтвы ў Следчы камітэт аб спыненні крымінальнага пераследу Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 каталіцкіх святароў. Пра гэта паведамляе ксёндз Вячаслаў Барок у выпуску свайго відэаблога, прысвечаным Вользе, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Вольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са святаром, але ёй адмаўляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са следствам.