Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 140,32 млн, павялічыўшыся за суткі больш як на 809 тыс. Згодна з апублікаванымі ў нядзелю звесткамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) колькасць смяротных зыходаў узрасла больш як на 11,4 тыс., перавысіўшы 3 мільёны.

Чацвёрты дзень запар колькасць новых выпадкаў інфікавання перавышае 800 тыс.

Статыстыка СААЗ ўлічвае толькі афіцыйна пацверджаныя звесткі, якія прадстаўляюцца дзяржавамі.

Больш за траціну выпадкаў інфікавання за мінулыя суткі, прыпадае на Паўднёва-Усходнюю Азію, на другім месцы — Паўночная і Паўднёвая Амерыка, на трэцім — Еўропа (203 134).

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША — 31 250 635. Далей ідуць Індыя (14 788 109), Бразілія (13 832 455), Францыя (5 178 513), Расія (4 702 101), Вялікабрытанія (4 385 942), Турцыя( 4 212 645), Італія (3 857 443), Іспанія (3 396 685), Германія (3 142 262), Польшча (2 688 025) і Аргенціна (2 658 628).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?