Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС

Праграмай першага дня візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэесусам, гендырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэнам Тангам, Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет, прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам.

У фокусе ўвагі — «актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня ў сферах дзейнасці контрпартнёраў, беларускі падыход да праблем, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці кожнай з названых арганізацый, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».