«Гульцам, якія будуць гуляць у Суперлізе, будзе забаронена ўдзельнічаць у чэмпіянатах свету і Еўропы. Ім не дазволяць гуляць за свае зборныя», — цытуе словы Чэферына sports.ru.

Нагадаем, што сёння 12 клубаў Еўропы («Мілан», «Арсенал», «Атлетыка», «Чэлсі», «Барселона», «Інтэр», «Ювентус», «Ліверпуль», «Манчэстар Сіці», «Манчэстар Юнайтэд», «Рэал» і «Тотэнхэм») заявілі, што засноўваецца новы футбольны турнір — Суперліга. Мяркуецца, што ў ім возьме ўдзел 20 камандаў, разбітых на дзве групы. Старт ужо ў жніўні. УЕФА прыгразіла санкцыямі.