Цяпер Юшкевіч затрыманы па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса («акт тэрарызму»).

25 лістапада ён быў затрыманы па крымінальнай справе і быў прызнаны палітвязнем. 4 снежня меру стрымання замянілі на падпіску аб нявыездзе.

Месяц таму падчас допыту невядомыя корпаліся ў машыне, на якой Юшкевіч прыехаў у СК.

Чытайце таксама. Былы топ-следчы пра рэаліі работы СК: як працуе, што баліць і як змяніць да лепшага

Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0