У Мінскім гарадскім судзе 20 красавіка адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400). Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб крадзяжы. Віну Осіпаў прызнаў толькі па ч. 1 арт. 400 КК (загадзя ілжывым даносе), па другіх артыкулах — цалкам не прызнаў. На судзе ён казаў, што ў яго не было намеру забойства, ён тады спалохаўся, убачыўшы як сілавікі разбіваюць машыны і выцягваюць адтуль кіроўцаў, таму ён і з'ехаў, выпадкова зачапіўшы вайскоўцаў. Па словах хлопца, пакуль ён ехаў, сілавікі разбілі яму задняе правае шкло, супрацоўнік злева накіроўваў зброю ў бок яго аўтамабіля, тады ён прыгнуўся і ўжо не кантраляваў дарожную сітуацыю, але чуў, як па машыне з усіх бакоў б'юць дубінкамі, паведамляюць праваабаронцы.

Пры гэтым, дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў лічыць, што віна Ціхана цалкам даказаная і просіць суд пакараць хлопца дванаццаццю гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Цыкала.

Чытайце таксама:
Пачаўся суд па справе аб наездзе BMW на сілавікоў 11 жніўня. Кіроўцу пагражае да 25 гадоў турмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0