Згодна з «Індэксам свабоды прэсы» за 2021 год, які складае арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», Беларусь заняла 158 месца з 180.

У заяве наконт Беларусі гаворыцца, што журналістаў адмыслова пераследвалі праз цэнзуру, масавыя арышты, ціск і гвалт пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.

Журналістаў арыштоўвалі падчас асвятлення акцый пратэсту з мэтай перашкодзіць асвятляць пратэсныя акцыі. Спачатку журналістаў затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах, пазней улады пачалі ўзбуджаць супраць іх крымінальныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0