Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла заяву ў сувязі з рашэннем ЗША аб аднаўленні санкцый.

«Гэты крок, якой бы рыторыкай ён ні вуаляваўся, фактычна накіраваны на пагаршэнне матэрыяльнага дабрабыту беларускіх грамадзян і зніжэнне эканамічнага патэнцыялу нашай краіны — аднаго са слупоў беларускай незалежнасці. Такія дзеянні недвухсэнсоўна дэманструюць, за якую насамрэч «свабодную і незалежную Беларусь» так выступае амерыканская адміністрацыя», — гаворыцца ў заяве.

У МЗС адзначылі, што на фоне сур'ёзных унутраных праблем, якія сёння ва ўсіх на слыху, новая адміністрацыя ЗША «са скуры лезе», каб на кім-небудзь прадэманстраваць сваю жорсткасць і псеўдапрынцыповасць.

Там таксама падкрэслілі, што суверэнітэт і незалежнасць — непарушныя для беларускага народа каштоўнасці.

«Як бывала і раней, Рэспубліка Беларусь распачне ўсе намаганні, у тым ліку на міжнародным узроўні, каб абараніць ад дадзеных дэструктыўных мер ЗША дабрабыт тысяч работнікаў прадпрыемстваў і нашых грамадзян. Рэзервуем асіметрычны адказ і для амерыканскага боку», — заявілі ў МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0