На сустрэчы з Радай беларускай інтэлігенцыі вядомыя апазіцыйныя палітыкі заявілі пра намер разам змагацца за перамогу на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Сустрэча адбылася 18 чэрвеня. У ёй узялі ўдзел намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, адзін з лідэраў Еўрапейскага руху «Свабодная Беларусь» Мікалай Статкевіч, намеснік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, каардынатар грамадскай ініцыятывы «Хартыя’97» Дзмітрый Бандарэнка і былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін.

Удзельнікі дыскусіі пагадзіліся з тым, што мэтай дэмакратычных сіл на выбарах кіраўніка дзяржавы можа быць толькі перамога.

На наступным пасяджэнні рады будзе абмяркоўвацца праект Аб’яднаных дэмакратычных сіл па працэдуры вылучэння кандыдатур для ўдзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы.

Марат Гаравы, БепаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0