Свет

«Адкуль гэтая смяротная зброя ў Арменіі?» Аліеў незадаволены адказам Расіі наконт «Іскандэраў» у Карабаху

Абломкі расійскіх ракет «Іскандэр-М», якія Азербайджан знайшоў пры размініраванні горада Шуша ў Нагорным Карабаху, не маглі трапіць туды з Сірыі, тлумачэнні ад Расіі не да канца задавальняюць Баку.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у інтэрв'ю азербайджанскаму тэлебачанню, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы, піша РБК.

Паводле яго слоў, Мінабароны РФ у адказ на афіцыйны запыт ад азербайджанскіх калег абмежавалася паведамленнем, што не зафіксавала падчас апошніх сутыкненняў у Карабаху выкарыстанне «Іскандэраў».

«Гэта не поўны адказ на наш ліст. Галоўным пытаннем нашага ліста было тое, як забароненыя і смяротныя ракеты «Іскандэр-М» трапілі ў рукі Арменіі?» — растлумачыў Аліеў. Ён назваў сітуацыю непрыемнай і адзначыў, што Азербайджан спадзяецца на шчырыя зносіны са сваімі стратэгічнымі партнёрамі, у тым ліку з Расіяй.

Аліеў дадаў, што ў расійскіх СМІ цыркулююць «бессэнсоўныя» версіі паходжання ракет. Сярод іх, адзначыў прэзідэнт, ёсць здагадка, што насамрэч Азербайджан сам разам з Турцыяй вывез рэшткі «Іскандэраў-М» з Сірыі і пакінуў іх у Шушы. «Гэта адкрытае абвінавачванне супраць нас. У чым нас абвінавачваюць, у махлярстве? <…> Мы ніколі не рабілі такога махлярства. Навошта нам гэта рабіць? <…> Мы хочам трывалага міру ў рэгіёне. <…> Навошта нам рабіць гэтую правакацыю?» — адзначыў азербайджанскі лідар.

Паводле яго слоў, ёсць толькі два варыянты, як «Іскандэры-М» маглі апынуцца ў армянскай арміі.

Альбо вайскоўцы атрымалі іх кантрабандай, альбо ракеты былі перададзеныя Арменіі «насуперак міжнародным нормам і правілам».

На карысць першай версіі сведчыць тое, што, па сцвярджэнні Аліева, падчас апошніх сутыкненняў у Карабаху армянскія гандляры зброяй незаконна вывезлі вялікую колькасць узбраення з Расіі ў Арменію на пасажырскіх і грузавых самалётах.

Прэзідэнт дадаў, што «Іскандэр-М» афіцыйна не пастаўляецца на экспарт, таму такіх ракет законным шляхам не можа быць у аніводнай краіны. Экспартаваць можна толькі «Іскандэр-Э», яго далёкасць складае 280 км, а ў «Іскандэра-М» — 500 км.

Аліеў таксама абвінаваціў армянскі бок у тым, што на пытанне пра «Іскандэры» ён не дае ніякіх адказаў.

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абмовіўся, што расійскія «Іскандэры» паказалі крайне нізкую эфектыўнасць: на 90% не траплялі ў цэль. Гэтая заява выклікала злую рэакцыю ў Расіі, пасля гэтага кіраўнік Арменіі заявіў, што яго няправільна праінфармавалі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць