Скрыншот відэа

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Уладзіміру Пуціну сустрэцца на Данбасе. Сустрэча можа адбыцца «ў любой кропцы, дзе ідзе вайна». Аб гэтым ён сказаў у відэазвароце, паведамляе УНІАН.

Зяленскі распавёў, што ўчора і сёння на пасяджэннях дарадцаў нармандскай чацвёркі і падгрупы па бяспецы ў ТКГ абмяркоўвалася аднаўленне рэжыму поўнага спыненне агню, але нягледзячы на падтрымку ўсіх бакоў, Расія адмовілася падтрымаць агульную заяву.

Пры гэтым прагучала прапанова сустрэцца на лініі размежавання, каб максімальна дакладна ўбачыць і зразумець сітуацыю.

«А што мне разумець. Я там бываю кожны месяц. Спадар Пуцін. Я гатовы пайсці яшчэ далей і прапанаваць вам сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна», - сказаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?