Улада

Сустрэча на Нёмане

26 чэрвеня ў Гродне адбудзецца сустрэча прэм’ер‑міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса.

26 чэрвеня ў Гродне адбудзецца сустрэча прэм’ер‑міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі ў Мінску 19 чэрвеня па выніках беларуска‑літоўскіх кансультацый паміж замежнапалітычнымі ведамствамі.

Паводле слоў Варанецкага, падчас сустрэчы прэм’ер‑міністраў плануецца парафіраваць дагавор аб рэжыме мяжы і падпісаць пагадненне аб парадку перасячэння мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў.

Акрамя таго, паведаміў Варанецкі, прэм’ер‑міністры плануюць абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі міжнароднага беларуска‑літоўскага эканамічнага форуму, што пройдзе 16—19 верасня ў Вільнюсе. «У ім будуць удзельнічаць прадпрыемствы з усяго балтыйскага рэгіёну. Ён зможа надаць вельмі сур’ёзны імпульс гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву не толькі Беларусі і Літвы, але і Беларусі з усімі краінамі балтыйскага рэгіёну», — сказаў намеснік міністра.

У сваю чаргу, намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы Эвалдас Ігнатавічус зазначыў, што прэм’ер‑міністры маюць намер абмеркаваць эканамічнае супрацоўніцтва, транспартныя пытанні, выкарыстанне Клайпедскага порта і ўзаемадзеянне ў сферы энергетыкі. «Пытанні энергетыкі для нас вельмі важныя ў кантэксце закрыцця Ігналінскай АЭС і планаў будаўніцтва атамных станцый у Літве і Беларусі», — заявіў намеснік кіраўніка літоўскага МЗС.

Ігнатавічус падкрэсліў, што Літва выступае за далейшыя захады ў лібералізацыі візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. «Літва мае намер ініцыяваць крокі па паніжэнні кошту шэнгенскіх віз для Беларусі», — сказаў ён.

Намеснік міністра таксама зазначыў, што «Літва і Беларусь маюць намер больш актыўна ўзаемадзейнічаць для рэалізацыі праектаў у рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

БелаПАН

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць