Прэм'ер Андрэй Бабіш і міністр унутраных спраў Ян Гамачэк, Seznam.cz

Пра гэта піша Seznam са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па словах крыніц, расійскаму паслу паведамяць аб высылцы новай групы расійскіх дыпламатаў. «Высылка не павінна тычыцца самога пасла», — сцвярджае выданне.

Акурат 21 красавіка адбудзецца традыцыйнае пасланне Пуціна.

***

Расійска-чэшскі канфлікт пачаўся ў суботу, калі МЗС Чэхіі заявіла пра высылку 18 расійскіх дыпламатаў. Паводле ведамства, гэтыя людзі былі ідэнтыфікаваныя як супрацоўнікі ГРУ і Службы знешняй разведкі. Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў ГУ Генштаба Мінабароны (былое ГРУ) Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Паведамлялася, што ў кастрычніку 2014 года яны прыязджалі ў Прагу, затым — у Злінскі край. 16 кастрычніка 2014 года ў вёсцы Врбеціцэ Злінскага края адбылася серыя выбухаў на складах боепрыпасаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?