«На працягу многіх стагоддзяў нашы народы жылі ў міры, дружбе і згодзе. Беларускі бок ніколі не зробіць падобнага кшталту заяваў і канкрэтных дзеянняў адносна таго, каб паставіць адносіны з украінскім народам на паўзу, гэтага не будзе ніколі. І тыя штучныя рэчы, заявы адносна таго, што нібыта з тэрыторыі Беларусі зыходзіць нейкая пагроза для Украіны, абсалютна беспадстаўныя. І хутчэй за ўсё, мэта іх складаецца ў тым, каб знайсці нейкія апраўданні сваім не вельмі разумным крокам і дзеянняў. Я так гэта расцэньваю», — перакананы Уладзімір Макей.

«Аднойчы прэзідэнт Беларусі сказаў, што мы прыедзем у Украіну, але мы прыедзем не на танку, а на трактары, — сказаў міністр. — Мы зацікаўлены ў тым, каб мяжа даўжынёй у 1084 км была мяжой дружбы, міру і згоды. І каб мы размаўлялі праз гэтую мяжу не як праз высокі плот, абвінавачваючы адзін аднаго ў нейкіх ўласных грахах, а каб брамы былі адкрыты, каб мы спакойна размаўлялі адзін з адным. І каб нічога не азмрочвала нашых адносін. Мы прытрымліваемся такога падыходу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0