facebook.com/DPSUkraine

facebook.com/DPSUkraine

Як растлумачылі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, узмоцнены рэжым нясення службы прадугледжвае павелічэнне колькасці нарадаў. Таксама максімальна актывізавалі падраздзяленні для адсочвання сітуацыі ў прыгранічных раёнах.

«Наогул гэтаму напрамку надаецца істотная ўвага. Улічваючы цеснае супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй, асабліва ў кантэксце згадкі знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы Беларусі і РФ», - патлумачыў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.

Па яго словах, сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца спакойнай.

«На гэты момант непасрэдна на лініі мяжы або побач з мяжой мы не фіксуем руху ваеннай тэхнікі або канцэнтрацыі ваенных падраздзяленняў. Нестандартных сітуацый пакуль таксама не фіксавалася», — паведаміў Дземчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0