Днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер. Днём ад + 10°С па захадзе да + 17°С па ўсходзе. У Мінску нават да +13°С, паведамляе Белгідрамет.

Пасля ў краіну прыйдзе цыклон са Скандынавіі.

У пятніцу, 23 красавіка, дождж, мокры снег. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу -1..+6°С, максімальная днём + 5..+11°С. У Мінску да +8°С

У суботу кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), моцны парывісты вецер. Ноччу -3..+2°С, максімальная днём + 4..+9°С. У Мінску не больш за +6°С.

На нядзелю і панядзелак pogoda.by таксама прагназуе мокры снег.