Затрыманых падазраюць у тым, што яны выязджалі або арганізоўвалі паездкі грамадзян Чэхіі ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку баевікоў.
Па словах аднаго з падазраваных, затрыманымі кіравалі супрацоўнікі ГРУ, якія працавалі ў расійскім пасольстве ў Празе і на днях былі высланы з Чэхіі.
У маштабнай аперацыі па ўсёй краіне прынялі ўдзел сотні паліцэйскіх. Паліцыя баялася, што падазраваныя будуць абараняцца ад прымусовага арышту. Многія з іх дома маюць легальную зброю.
У паліцыі Чэхіі адзначылі, што аперацыя не звязаная з выбухамі ў Врбеціцах ў 2014 годзе, і паабяцалі даць афіцыйную інфармацыю на працягу дня.