Доўгі час тэрыторыя каля знакамітай скульптуры Гарынавіча пуставала, цмок быў сумнага шэра-зялёнага колеру. Пасля выбараў, восенню, яго пафарбавалі ў бел-чырвона-белы колер, мясцовыя сталі ладзіць каля скульптуры святы і дваровыя актыўнасці.

Камунальнікі скульптуру не чапалі, больш таго, у жыхароў нарадзілася ініцыятыва па развіцці тэрыторыі, якую ў ЖКГ Першамайскага раёна гатовыя падтрымліваць. Але некалькі разоў хтосьці неакуратна зафарбоўваў балончыкам зялёнай фарбы белыя колеры на скульптуры. Пазней бел-чырвона-белая расфарбоўка вярнулася.

Так было ў 2020-м. Tut.by

Так было ў 2020-м. Tut.by

Магчыма, цяпер цмок пакрылі грунтоўкай. Датэлефанавацца ў ЖКГ Першамайскага раёна не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0