У Мінздароўя распавялі, колькі чалавек прышчапіліся ад каранавіруса

Больш за 211 тысяч чалавек у Беларусі па стане на 21 красавіка атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, звыш 75 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
«Выпадкаў ускладненняў пасля праведзенай вакцынацыі не ўстаноўлена. Прыкладна ў 10% прышчэпленых рэгіструюцца агульныя (грыпападобны сіндром, павышэнне тэмпературы цела, галаўны боль і іншыя) і мясцовыя (ушчыльненне, хваравітасць у месцы ўвядзення вакцыны) поствакцынальныя рэакцыі ў 1-3 суткі пасля праведзенай прышчэпкі», — распавялі ў прэс-службе.
Для вакцынацыі прымяняюцца камбінаваная вектарная вакцына «Гам-КАВІД-Вак» (Расія) і вакцына супраць SARS-CoV — 2 (Кітай). З 16 красавіка выкарыстоўваецца вакцына «Гам-КАВІД-Вак», вырабленая на РУП «Белмедпрэпараты».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары