Юрась Зянковіч, затрыманы па справе «аб падрыхтоўцы замаху на Лукашэнку і перавароце», прызнаў віну ў поўным аб'ёме, актыўна дае паказанні. Пра гэта заявіў начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

«Зянковіч вербаваў удзельнікаў, у тым ліку падбіраючы за грашовае ўзнагароджанне змоўшчыкаў у шэрагах Узброеных Сіл Беларусі», — сказаў Бычак ў эфіры БТ.

Зянковічу, Фядуце, Кастусёву і яшчэ аднаму затрыманаму па справе аб «спробе дзяржаўнага перавароту» выстаўлена абвінавачванне ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.