На гэтым тыдні Макар сказаў, што Юрась Зянковіч паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач.

Чытайце таксама. Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі

У Маскве Зянковіча і Фядуту арыштавалі, абвінаваціўшы ў спробе дзяржаўнага перавароту і забойстве Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ да пачатку эфіру Ігар Макар закідваў чат сваімі пытаннямі. У прыватнасці ён пытаўся: «Сідаракін (былы супрацоўнік «Алмазу», спецыяліст па выбухоўках, праходзіць па шпіёнскай справе разам з супрацоўнікам КДБ Храловічам — «НН») быў затрыманы менавіта ў той дзень, калі я ранкам скінуў вам копію яго пашпарта для адкрыцця візы. Такое дзіўнае супадзенне?», «Я прасіў у вас 5000 даляраў на падарункі вайскоўцам, для Зянковіча. Вы мне абяцалі. Але па выніку нават не згадалі. Вы загадзя ведалі, што яны не спатрэбяцца?» Былі і іншыя пытанні ад Макара.

Тым не менш тэма Макара не прагучала ўвогуле. Адзін з вядучых «Радыё-97», які хаваецца пад псеўданімам «Вірус», сказаў, што гэта іх ініцыятыва — нічога не пытацца пра Макара. «Гэты чалавек спрабаваў заблакаваць наш канал. Мэта гэтага эфіру — не срач. Калі Ігар хоча, то ён знойдзе шлях звязацца з Вольгай».

Хто такі Ігар Макар — джокер альбо правакатар?

Вядучыя паспрабавалі абвергнуць меркаванне, што «Карач нас купіла». Тым не менш яны пацвердзілі, што кіраўніца «Нашага дома» дапамагла ім з жыллём у Варшаве.

У той жа час Вольга Карач знайшла час прайсціся па лідару апазіцыі Святлане Ціханоўскай, а таксама па яе дарадцу Франаку Вячорку.

«Я ўдзячная Святлане Ціханоўскай за тое, што яна прыйшла [туды], куды прыйшла.

Хаця аб’ектыўна трэба прызнаць: калі б на яе месцы быў іншы чалавек, напрыклад Мікалай Статкевіч, то, напэўна, мы б ужо жылі ў іншай краіне. Нават не напэўна, а дакладна. Мы б ужо забыліся пра Лукашэнку, прычым даўно.

Тым не менш чалавек зрабіў што мог. Трэба сабе сказаць, што Ціханоўскую не прызнае прэзідэнтам Беларусі ніводная краіна, яе прызнаюць як новага лідара апазіцыі. Толькі Літва прызнала яе «прэзідэнтам надзеі», але гэта проста сімвал, ні аб чым», — сказала Карач.

«Франак Вячорка — гэта чалавек складанага палітычнага лёсу. Ягоная роля на сёння — гэта дарадца. Хто такі дарадца? Чалавек, які носіць запіскі, рыхтуе дакументы, працуе як эксперт. У Франака амбіцыі нашмат большыя, чым быць проста экспертам.

Калі б Ціханоўская перамагла на выбарах, то ён мог бы быць кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі, яшчэ кімсьці. Цяпер у яго дзіўная роля. Ён сябе называе адным, а з’яўляецца зусім іншым — гэта выклікае раздражненне ў людзей. Штаб Ціханоўскай пабудаваны вертыкальна, там не можа з’явіцца іншы лідар. Там не можа быць Вячоркі, кагосьці яшчэ. Вячорку трэба ці змірыцца, што ён дарадца, ці перафарматаваць працу штаба».

Чытайце. Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?