Pixabay.com
Літва прышчапляе Moderna, BioNTech/Pfizer, нейкі час прышчаплялі AstraZeneca. У краіну паступіла 4800 вакцын Johnson & Johnson. Яе рэкамендуюць для пажылых людзей і людзей з хранічнымі захворваннямі. Прычым тут для вакцынацыі дастаткова адной дозы.
У Латвіі прышчапіліся першай дозай 10,45% насельніцтва, двума — 1,73%
Паводле Мінздароўя Беларусі, па стане на ўчора першы кампанент вакцыны атрымалі 211 тысяч чалавек, што складае 2,26% насельніцтва, другі кампанент — 75 тысяч.
Аднак варта адзначыць, што ў апошнія тыдні вакцынацыя ў нашай краіне пайшла шпарчэйшымі тэмпамі і магчымасць атрымаць прышчэпку атрымалі звычайныя людзі.