У прыватнасьці, на ўвоз гэтай прадукцыі ўводзіцца мыта ў памеры 35 адсоткаў ад мытнай вартасці пастаўкі. Раней большасць відаў гэтага транспарту пастаўлялася ва Украіну ўвогуле без мыта.

Як паведамілі ў Міжведамаснай камісіі, новыя правілы гандлю набудуць моц праз 10 дзён. Абмежаванні ўводзяцца ў адказ на стварэнне беларускім урадам «штучных бар’ераў для ўвозу з Украіны колавых транспартных сродкаў і няроўных умоў (для ўкраінскіх суб’ектаў гаспадарання. — РС) для ўдзелу ў дзяржаўных закупках».

Украінскі бок лічыць гэтыя беларускія захады парушэннем двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі.

Пад абмежаванні ва Украіне трапілі маторныя транспартныя сродкі, прызначаныя для перавозкі 10 і больш чалавек; для перавозак грузаў з поршневым рухавіком унутранага згарання агульнай масай, большай за 5 тон, але не большай за 20 тон, і агульнай масай аўтамабіля, большай за 20 тон; грузавыя аўтамабілі для аварыйнага рамонту; аўтакраны; машыны для прыбірання на вуліцах і іншыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?