На радзіме пісьменніка ў Вушацкім раёне Віцебскай вобласці адбылося ўручэнне прэміі «За свабоду думкі».

Штогадовая прэмія заснаваная год таму Рухам за Свабоду, яе ўручэньне прымеркаванае да дня нараджэння Васіля Быкава.

Імя сёлетняга ляўрэата назвалі на ганку дому‑музею Васіля Быкава ў Бычках: ім стаў мастак з Бабра Алесь Пушкін.

Потым усе ўзялі ўдзел у напісанні дыктоўкі, тэкст (урывак з твораў Васіля Быкава) якой зачыталі Зінаіда Бандарэнка і Рыгор Барадулін.

Удзел у святкаваннях узялі 50 чалавек. Прыйшлі на імпрэзу таксама мясцовыя дзеткі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?