Па выніках ператрусаў канфіскавана камп'ютарная тэхніка, паведамляе БАЖ.

Дзеянні праводзіліся ў межах крымінальнай справы, заведзенай раней.

У жніўні журналісты выказалі сваё стаўленне да сітуацыі ў краіне, асвятлялі пратэсную актыўнасць у Светлагорску. У верасні ў рэдакцыю прыйшлі супрацоўнікі ДФР, канфіскавалі дакументы і пачалі праверку.

Заснавальнік кампаніі Ігар Кашлікаў з меркаванняў бяспекі вымушаны быў пакінуць Беларусь. Па выніках праверкі, якая працягвалася паўгода, была заведзеная крымінальная справа паводле артыкула аб нясплаце падаткаў. Кампанія аспрэчвае вынікі праверкі ва ўстаноўленым законам парадку.

Зараз медыякампанія «Ранак» працуе ў звычайным рэжыме.